то есть, это, конечно, песня... но текст!
читать дальшеБрудная вада
Кароткачасовы дождж зацягнуўся на колькі год.
Цяжкія чорныя хмары плывуць з тэрыторыі ўсходу.
Падхапіць чароўную дрэнь і перастаць быць
Чалавекам,
Якому баліць...
Далей - вада. Мокрыя твары й рукі. І сьцены.
Калі нешта ня так - парві свае вены.
Але гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, ёсьць нагода,
З гэтай нагоды танкі йдуць на ўсход!
Гэтыя сьцены. Брудная вада.
Гэта ня трэба. Брудная вада.
Гэтае неба. Задушы мяне небам.
Брудная вада.
Мне ня выпіць столькі, бо я амаль цьвярозы.
Зрухі ў патрэбным кірунку, неўнармаваныя позы.
Гэты дождж маляваў псыхічнахворы мастак,
Кубачак гарбаты? - Так, так. Fuck! Fuck!
Я чалавек невядомай пароды -
Такія правілы этыкету, такая мода.
Шэрыя шыбы. Шэрыя. Шэрыя кроплі.
І цалкам прыстойныя, шэрыя, ціхія воплі.
Гэтыя сьцены. Брудная вада.
Гэта ня трэба. Брудная вада.
Гэтае неба. Задушы мяне небам.
Брудная вада.
І гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, а ёсьць голад.
З раніцы кепска, патрэбен укол
Ад розуму.
Як права на сьмерць, як лекі ад болю...
Дайце мне волю!..
Я сабе гэта больш не дазволю!..
Не паі мяне болей
Бруднай вадою!!
Гэтыя сьцены. Брудная вада.
Гэта ня трэба. Брудная вада.
Гэтае неба. Задушы мяне небам.
Брудная вада.