Заўтра будуць судзіць Ю. Сіўцову і Я. Пятліцкага
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў Партыі БНФ Юлію Сіўцову і Яўгена Пятліцкага на вуліцы Сурганава ў Менску.
Маладзёны зьбіралі подпісы жыхароў Савецкага раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Міліцыянты знайшлі ў іх заплечніках некалькі ўлётак з заклікам выйсьці на вулічную дэманстрацыю 25 сакавіка ў Дзень Волі.

На Юлію і Яўгена склалі пратаколы за заклікі ўдзельнічаць у несанкцыянаванай уладамі акцыі. Затрыманых да суду будуць трымаць у турме на вуліцы Акрэсьціна.

http://www.svaboda.org/Content/Article/1045364.html
________
наколькі я ведаю, заява на правядзенне мітынгу і шэстя на Дзень Волі была накіравана ў Менгарвыканкам, і адказу яшчэ не было... а людзей ужо судзяць "за заклікі ўдзельнічаць у несанкцыянаванай уладамі акцыі"... :/

заўтра ў 10-00 у судзе Савецкага раёну