Вучаніца 10 класа сярэдняй школы №43 Ганна Леўшукова зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара арганізацыі. Гэта – пратэст супраць прымусовай БРСМізацыі старэйшых класаў.
читать дальшеДа дырэктара былі выкліканы ўсе класныя кіраўнікі, якім пагражалі звальненнем у тым выпадку, калі дзеці не будуць уступаць у БРСМ.
– Яшчэ два тыдні таму, – гаворыць Ганна, – колькасць сяброў БРСМ у нашай школе складала 86 чалавек. Цяпер жа іх ужо 193. Два гады назад, калі я стала сакратаром першаснай арганізацыі, сакратар гарадскога камітэта БРСМ Іна Караткевіч мне казала, што ніхто нікога заганяць у арганізацыю прымусова не будзе, але на справе ўсё аказалася не так.
Летась, – працягвае Ганна, - я звярнулася да старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі Дзмітрыя Цімафеенкі з пытаннем: "Як можна выйсці з арганізацыі? " Ён мне адказаў: стане 31 год, вось тады і развітаешся. Аднак пазней я азнаёмілася са Статутам арганізацыі і паводле прапісанай працэдуры падала заяву аб сваім выхадзе з яе шэрагаў.
Адразу пасля гэтага школьніца была выклікана на размову да дырэктара школы. Спачатку ёй пагражалі: такія паводзіны будуць адлюстраваны ў характарыстыцы, а ўрэшце папрасілі пачакаць да моманту справаздачна-выбарчай канферэнцыі, пры гэтым параіўшы выйсці з шэрагаў арганізацыі праз месяц пасля яе.
– На канферэнцыі прысутнічала галоўны ідэолаг школы і адначасова намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Галіна Каліновіч, – распавядае Ганна. – Яна цалавала ўсіх новых сяброў БРСМ пры ўручэнні членскіх білетаў, а гэта больш за 100 чалавек! Негледзячы на папярэдняю размову я перад усёй заляй заявіла аб сваім выхадзе з арганізацыі. Большасць маіх сябраў віталі маё рашэнне і загарэліся аналагічным жаданнем.
Акрамя гэтага, былы сакратар пярвічкі адзначае вышэйшую ступень фармалізму арганізацыі і немагчымасць самарэалізацыі там, у прыватнасці таму, што акцыі ў большай ступені былі накіраваны для справаздачы, а не на рэальныя вынікі.
Сярод станоўчых момантаў працы арганізацыі Ганна адзначае навучанне сакратароў першасных арганізацыяў аратарскаму мастацтву і разбіўцы намётаў.
– Пасля таго, як я зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара БРСМ, мне стала лепей дыхаць, – падсумоўвае Ганна.
moladz.org/node/2209а вообще, о том, как у нас "все хорошо" в школах с БРСМом и идеологией я уже много-много раз слышала... под катом - просто пример
...таких бы детей побольше...