Зацверджаны графік правядзення 23 сакавіка агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
читать дальшеЯк паведаміў БелаПАН ініцыятар акцыі, палітолаг Уладзімір Падгол, 23 сакавіка кожную гадзіну дыктоўкі будуць праходзіць у сталічных офісах Партыі БНФ і грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". У офісе ТБМ у 11.00 узяць удзел у напісанні дыктоўкі змогуць жыхары Савецкага і Першамайскага раёнаў сталіцы, у 12.00 — Ленінскага, Цэнтральнага і Кастрычніцкага раёнаў, у 13.00 — Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў, у 14.00 — Заводскага і Партызанскага раёнаў, у 15.00 — Мінскага раёна і ўсе жадаючыя.
У офісе Партыі БНФ у 11.00 дыктант змогуць напісаць жыхары Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска, у 12.00 — Ленінскага, Цэнтральнага і Кастрычніцкага раёнаў, у 13.00 — Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў, у 14.00 — Заводскага і Партызанскага раёнаў, у 15.00 і 16.00 — усе астатнія жадаючыя.
Апрача таго, дыктант прагучыць у эфіры "Еўрапейскага радыё для Беларусі" 22 і 23 сакавіка ў 12.00 і 16.00.
У.Падгол паведаміў, што дыктанты будуць правераны толькі пасля таго, як яго напіша апошні чалавек. Пераможцы атрымаюць разнастайныя прызы. Фотавыставу матэрыялаў плануецца прадэманстраваць у Беларусі і тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку.
Нагадаем, 15 сакавіка ў Мінску і офісе ТБМ была праведзеная першая дыктоўка. У ёй удзельнічала каля 20 чалавек — культурныя дзеячы, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі і замежных дыпламатычных місій.
Паводле слоў Падгола, дыктоўкі праходзяць штодня ў розных гарадах Беларусі, а таксама за мяжой. Апошні дыктант адбудзецца 26 сакавіка.
news.tut.by/society/105503.htmlо том, что это такое - тут:
petra-leleka.livejournal.com/75833.html?view=10... (тут про Гродно, но все остальное так же)
по остальным городам пока не знаю...
UPD: про то, когда в других городах - тут:
nn.by/index.php?c=ar&i=15890UPD2: "Хочаш далучыцца да напісаньня агульнабеларускай дыктоўкі з нагоды 90‑х угодкаў БНР, але ня ведаеш, дзе пісаць? Пішы дома! У суботу, 22 сакавіка і ў нядзелю, 23 сакавіка з 12-й да 13-й і з 16-й да 17-й гадзіны ў эфіры Эўрарадыё прагучыць дыктоўка, якую будуць пісаць беларусы па ўсім сьвеце. Слухаць Еўрарадыё ў гэты час можна ў інтэрнэце на
www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)). p.s. З 20 да 30 сакавіка на сайце Еўрарадыё можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку праз адмысловую форму. Сачы за абнаўленнямі на euroradio.fm!"