Рускія падманулі беларусаў з «Анастасіяй Слуцкай»Выкупіўшы вядомую гістарычную стужку за 8,5 тысячы даляраў, суседзі ўжо зарабілі на ёй 7 мільёнаў.
читать дальшеНягледзячы на тое, што гэты праект рэалізоўваўся пад патранажам прэзідэнта Беларусі, без скандалу тут не абышлося. Створаны некалькі гадоў таму гістарычны мастацкі фільм "Анастасія Слуцкая" з поспехам прайшоў у кінапракаце, і па завяршэнні паказу ў рэспубліцы быў, што называецца прададзены з малатка нейкай прыватнай расейскай кампаніі, якая ў сваю чаргу перадала правы на фільм буйнейшай фірме з Новасібірску.
Паводле дамовы пакупнік меў права рабіць на аснове фільма відэапрадукцыю на розных носьбітах. Пасля расейская кампанія выгандлявала сабе права змяніць назву фільма. Так беларуская карціна "Анастасія Слуцкая" ператварылася… у расейскую "Княгіню Слуцкую", з усімі выцякаючымі адгэтуль наступствамі, піша Bulletinonline.
За некалькі гадоў продажаў наша "Анастасія" прынесла расейцам больш як сем мільёнаў даляраў. Хочаце даведацца, за якую суму кіраўнікі "Беларусьфільма" прадалі гэтую "курыцу, якая нясе залатыя яйкі"? За восем з паловай… тысяч даляраў!
Калі хутка фільм гістарычны, касцюмны, з батальнымі сцэнамі, прыгажуняй князёўнай, паганскай містыкай і іншай атрыбутыкай, то расейцы яшчэ доўга будуць гандляваць дыскамі гэтага ўжо расейскага фільма.
А творчая група на чале з рэжысёрам Юрыем Яўховым, з'ездзіўшы ў ЗША на фэст, дзе атрымала прыз, і ў Кітай, дзе карціна прайшла на "ўра" падчас урадавых сустрэч, ніякіх іншых дывідэндаў не атрымала, роўна як і наша краіна, хоць тыя ж кітайцы прапанавалі мільённы кантракт.
moladz.org/node/2206
@темы:
Интересности,
Кино,
Ссылки